Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

17 ТРАЎНЯ З ІРАКУ БУДУЦЬ ЭВАКУАВАНЫЯ ТРОЕ ГРАМАДЗЯНАЎ БЕЛАРУСІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Беларускія грамадзяне працавалі ў Іраку ў складзе пэрсаналу расейскай кампаніі “Інтэрэнэргасэрвіс”. На мінулым тыдні адзін супрацоўнік гэтай кампаніі быў забіты ірацкімі паўстанцамі, а яшчэ двое былі захопленыя ў закладнікі й дагэтуль утрымліваюцца баевікамі. Пасьля гэтага было прынятае рашэньне аб эвакуацыі пэрсаналу “Інтэрэнэргасэрвісу” ў Расею. 17 траўня з Іраку будзе вывезена разам 114 супрацоўнікаў гэтай кампаніі.

Вячаслаў Стральцоў не выключае, што ў Іраку яшчэ застаюцца беларускія грамадзяне, якія працуюць ў складзе іншых расейскіх кампаніяў.
XS
SM
MD
LG