Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ ПАДАЕ Ў СУД НА СУПРАЦОЎНІКА БТ, КАБ АБАРАНІЦЬ СВАЮ РЭПУТАЦЫЮ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Першы пазоў скіраваны супраць Белтэлерадыёкампаніі і вядучага праграмы “Ў цэнтры ўвагі” Юрыя Пракопава. 25 красавіка ён у сваёй праграме сказаў, што партыя БНФ, нібыта, пасьля таго як прыйдзе да ўлады зьбіраецца адмяніць усе ільготы чарнобыльцам.

Другі пазоў пададзены супраць начальніка аддзела інфармацыі Маларыцкага райвыканкама спадара Строка. Падчас сустрэчы жыхароў гэтага раёну з дэпутатам мясцовага савету ад партыі БНФ Уладзімерам Малеем гэты чыноўнік заклікаў людзей ня слухаць актывістаў БНФ, бо паводле ягоных словах гэтая партыя падчас Другой ўсясьветнай вайны выступала на баку нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў.

Як вядома, Беларускі народны фронт быў створаны ў 1989 годзе.
XS
SM
MD
LG