Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ЗЬМЯНІЛАСЯ СТАЎЛЕНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ ДА ЗША ПАСЬЛЯ СКАНДАЛУ ВАКОЛ ІРАЦКІХ ПАЛОННЫХ?


Браніслава Станкевіч, Менск

(Карэспандэнтка: ) “Усясьветная грамадзкасьць шырока абмяркоўвае факты жорсткага абыходжаньня амэрыканскіх салдатаў з ірацкімі палоннымі. Ці зьмянілася вашае стаўленьне да Амэрыкі ды амэрыканцаў пасьля таго, як вы пра гэта даведаліся?”

(Хлопец: ) “Увогуле, гэтае стаўленьне і не было надта добрае. З прычыны ўсёй гэтай татальнай прапаганды, гэтак далей… І, наколькі я ведаю, як кажуць мае сябры, адносіны да Амэрыкі ня дужа добрыя”.

(Дзяўчына: ) “Як ставілася да Амэрыкі дрэнна,так і цяпер стаўлюся. Ну не люблю я яе, дый усё!”

(Спадар: ) “Сорамна! Сорамна, што на пачатку 21 стагодзьдзя мы назіраем такія выпадкі!”

(Хлопец: ) “Ёсьць жа, мусіць, нейкія міжнародныя канвэнцыі па пытаньнях ваеннапалонных. А калі ёсьць, то іх трэба й выконваць!”

(Спадар: ) “Ну, калі й зьмянілася маё стаўленьне да Амэрыкі, то неістотна. Можа, хіба зусім крыху стала горшым… Не! Не зьмянілася!”

(Хлопец: ) “А мне ўсё адно! Я да Амэрыкі ніяк не стаўлюся й на яе не гляджу”.

(Спадар: ) “Ведаеце, нічога не зьмянілася, бо такія парушэньні адбываюцца ва ўсім сьвеце, а ня толькі ў амэрыканскім грамадзтве. Была вайна, што яшчэ сказаць! Проста гэта трапіла ў прэсу”.

(Хлопец: ) “Проста зьявіліся фотаздымкі, відэастужкі… Каб іх не знайшлі, ніхто бы нічога ня ведаў, дый усё!”

(Спадар: ) “Я лічу, што гэта быў адзінкавы выпадак. Ня вытрымалі салдаты! Салдаты маладыя, ім цяжка бачыць гэтую кроў, сьмерць людзей. Людзі гінуць, і салдатам цяжка гэта дараваць. Мне здаецца, гэта проста ў салдатаў здалі нэрвы”.

(Хлопец: ) “А на маю думку, дык будаваць сваё ўражаньне пра краіну, зыходзячы з учынкаў нейкай групы людзей — проста неразумна. І пра Амэрыку трэба меркаваць не паводле такіх во выпадкаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG