Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ ЗАЯЎЛЯЕ, ШТО ФІЛЬМ “ДАРОГА Ў НІКУДЫ” ЎТРЫМЛІВАЕ АДКРЫТЫ ПАКЛЁП


Вольга Караткевіч, Прага

(Гайкен: ) “Я бачу гэты фільм неадпаведным як стандартам палітычных праграмаў, так і стандартам свабоднай і непрадузятай прэзэнтацыі палітычнага плюралізму”.

Кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Гайкен адзначыў, “што ў праграме адкрыта ставіліся пад сумнеў кампэтэнтнасьць, гонар і здаровы сэнс вядучых апазыцыйных палітыкаў, а таксама давер да іх з боку насельніцтва Беларусі”.

(Гайкен: ) “Офіс АБСЭ ацаніў зьмест перадачы як відочную спробу падарваць палітычную апазыцыю напярэдадні парлямэнцкіх выбараў”.

Эбэргард Гайкен заклікаў Беларускае тэлебачаньне даць магчымасьць тым, каго ў фільме паказвалі, выступіць у эфіры.

А зараз колькі словаў пра сам 40-хвілінны дакумэнтальны фільм “Шлях у нікуды”.

Аўтары фільма паказалі, як праходзяць перадвыбарчыя трэнінгі прадстаўнікоў беларускай апазыцыі з дапамогай Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту й іншых заходніх фондаў ды параўналі гэта з падрыхтоўкай фашыстамі дывэрсантаў пад час другой сусьветнай вайны.

Апрача таго, у фільме былі выкарыстаныя ўжо вядомыя раней прыёмы, такія, як паказ сьпісаў атрымальнікаў замежных грантаў, пачарговы паказ дакумэнтальнай хронікі часоў нямецкай акупацыі Беларусі з сучаснымі здымкамі лідэраў беларускай апазыцыі і нядаўніх палітычных падзеяў.

Аўтары фільма настойваюць на тым, што мэта апазыцыі – дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі на прыкладзе падзеяў у Грузіі й Югаславіі ды захапіць уладу.

Напрыканцы фільма аўтары наўпрост папярэджваюць выбарцаў, што навучаныя за замежныя грошы, як уплываць на людзей, кандыдаты ад апазыцыі неўзабаве пастукаюцца і ў іхныя дзьверы.

Фільм выклікаў вельмі нэгатыўную рэакцыю кіраўніка офіса АБСЭ ў Менску Эбэргарда Гайкена. Дадам, што днямі прадстаўніца офісу Гайдзі Сьміт заявіла, што офіс уважліва адсочвае справу Міхаіла Марыніча, інфармацыя, зьвязаная зь яго арыштам, перададзеная ў Вену.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG