Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 12 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“ЛіМ” 1954 год:

“У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася лекцыя-канцэрт, прысвечаная новаму савецкаму многатэмбраваму музычнаму інструменту — эмірытону. Аб гэтым інструменце расказаў яго канструктар, правадзейны член Таварыства па распаўсюджанню палітычных і навуковых ведаў А.Іваноў. Прысутныя праслухалі выкананыя на эмірытоне творы Глінкі, Чайкоўскага,Рымскага-Корсакава, Гліэра, Хачатурана і іншых кампазітараў”.

“Вечерний Минск”, 1984 год:

“Творчая вечарына народнага пісьменьніка Беларусі, ляўрэата Дзяржаўных прэміяў СССР і БССР Васіля Быкава адбылася ў Доме мастацтваў. Да вечарыны была прымеркавана выстава кніг В.Быкава, кніг пра яго жыцьцё і дзейнасьць. Са словам аб творчасьці пісьменьніка выступіў першы сакратар Саюзу пісьменьнікаў БССР Н.Гілевіч, галоўны рэжысэр тэатру-студыі кінаактора, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Б.Луцэнка. Пра работу над вобразамі ў балеце “Альпійская баляда” і кінафільме “Ўзыходжаньне” казалі народны артыст БССР В.Саркісьян і заслужаны артыст БССР У.Гасьцюхін. В.Быкаў падзяліўся плянамі, даў аўтографы”.

“Могилевские ведомости”, 1994 год:

“З 13 прапанаваных намі кандыдатур лідыруе ў сымпатыях будучых выбарцаў А.Лукашэнка (50%). На другім месцы В.Кебіч (15,3%). Галасы рэспандэнтаў з нагоды іншых прэтэндэнтаў разьмеркаваліся наступным чынам (у парадку зьмяншэньня): З.Пазьняк — 6,3%, Г.Карпенка — 6,2%, С.Шушкевіч — 4,6%”.
XS
SM
MD
LG