Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АЭРАПОРТ ЛЕХА ВАЛЭНСЫ Ў ГДАНЬСКУ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Нікога іншага з жыхароў Гданьску ня ведаюць ва ўсім сьвеце так добра, як Леха Валэнсу. Ягонае імя гэта своеасаблівая марка нашай краіны”, – заявіў мэр Гданьску летась, калі ўзьнікла ідэя назваць лётнішча імем легендарнага лідэра “Салідарнасьці”. Праз пэўны час на гэта пагадзіўся і сам Валэнса.

(Валэнса: ) “Думаю, што гэта ня дрэнна, што лётнішча атрымала маё імя. На пачатку я не хацеў даваць падставаў нядобразычліўцам для нападаў на мяне, але потым вырашыў, што, аднак, варта зрабіць добрую справу для свайго гораду”.

Улады Гданьску ўпэўненыя, што імя былога прэзыдэнта прыцягне ў гэты горад больш турыстаў.
XS
SM
MD
LG