Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЬ — НАТО: ПРАБЛЕМЫ СУМЯШЧАЛЬНАСЬЦІ


Юры Сьвірко, Менск

Прадстаўнікі Міністэрства абароны Беларусі правядуць у Гарміш-Партэнкірхэне 10 дзён — гэты амэрыканска-нямецкі цэнтар эўрапейскай бясьпекі імя Маршала афіцыйныя беларускія мэдыі раней называлі школай вайсковай выведкі, асабліва пасьля суду ў Менску над адным зь яго выкладчыкаў Крыстафэрам Лецам, якога абвінавацілі ў шпіянажы.

А на мінулым тыдні брусэльскую штаб-кватэру альянсу наведаў першы намесьнік начальніка генэральнага штабу ўзброеных сілаў Беларусі генэрал-маёр Анатоль Сагакянц, які браў удзел у паседжаньні вайсковага камітэту Эўраатлянтычнага партнэрства. Напярэдадні Дня перамогі прэсавая служба беларускага Міністэрства абароны вырашыла пра гэты візыт не паведамляць — інфармацыю адклалі да панядзелка. Паводле вайсковага ведамства, на паседжаньні абмяркоўвалі “ваенна-палітычную абстаноўку ў Эўропе, на Балканах, у Афганістане ды Іраку, а таксама сытуацыі ў раёнах правядзеньня міратворчых апэрацыяў НАТО — Босьніі, Косаве, Афганістане”.

Сустрэчы ў Брусэлі адбываліся празь месяц пасьля пашырэньня НАТО, якое афіцыйны Менск сустрэў пратэстамі. Упершыню сабраліся разам начальнікі генштабаў 26 краінаў-сябраў НАТО, прайшлі паседжаньні НАТО-Украіна і НАТО-Расея. А ці абмяркоўвалася на агульным паседжаньні сябраў і партнэраў альянсу ваенна-палітычная абстаноўка ў Беларусі, якая цяпер мяжуе з трыма краінамі НАТО — Польшчай, Літвой і Латвіяй? Вось як на гэтае пытаньне адказала супрацоўніца прэсавай службы НАТО Карэн Дэгаэс:

(Дэгаэс: ) “Відавочна, што гэта вайсковае паседжаньне, а не палітычнае. Гэта вялікія сустрэчы начальнікаў штабоў, і яны абмяркоўваюць усе вайсковыя справы, якія цяпер робяцца. Шмат гаварылі аб канцэпцыі апэрацыйнай сумяшчальнасьці НАТО — гэта тычыцца таго, як прывесьці сілы да ўзроўню, на якім яны сумяшчальныя зь сіламі НАТО ды паміж сабой. Беларусы — гэта партнэры НАТО, таму яны будуць браць удзел у гэтым”.

Аднак генэрал-маёр Сагакянц адмовіўся патлумачыць Радыё Свабода, які менавіта ўдзел будуць браць беларускія вайскоўцы ў апэрацыях НАТО ды як будуць сумяшчаць свае сілы з натаўскімі. Але ў панядзелак афіцыйныя крыніцы ў Менску абнародавалі інфармацыю пра тое, што беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у захадах плянаваньня двух натаўскіх манэўраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG