Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЗЫ Ў ПОЛЬШЧУ ПАТАНЬНЕЛІ, АЛЕ РУХ НА ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКАЙ МЯЖЫ ЗАСТАЎСЯ НА РАНЕЙШЫМ УЗРОЎНІ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Як падае Падляшскі аддзел службы аховы межаў Польшчы, напрыканцы гэтага тыдня рух на польска-беларускай мяжы быў амаль такі самы, як і напрыканцы красавіка – яшчэ да ўступленьня Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз.

Найвялікшы на ўсходняй мяжы Польшчы памежны пераход Кузьніцы, цягам мінулых сутак у абодва бакі перайшлі 6 з паловай тысячаў чалавек.

Прадстаўнікі службы аховы межаў Польшчы, аднак, упэўненыя, што ў хуткім часе рух на мяжы зь Беларусьсю будзе ўзмацняцца, бо ад 1 траўня патаньнелі польскія візы для беларусаў і беларускія для палякаў.

У выніку, каля польскіх консульстваў у Беларусі ізноў зьявіліся чэргі.

Між тым, у самой Польшчы працягваецца барацьба з замежнікамі, якія займаюцца гандлем на тэрыторыі краіны без адпаведных дазволаў. Напярэдадні ў горадзе Кельцэ была затрыманыя 10 чалавек, у тым ліку адзін грамядзянін Беларусі, якія гандлявалі падробленымі таварамі без дазволу і ня мелі сродкаў каб пакрыць кошты свайго знаходжаньня ў Польшчы.

У іх канфіскаваныя тавары на суму каля 5 тысячаў даляраў. Затрыманыя павінны заплаціць штраф і пакінуць тэрыторыю Польшчы цягам тыдня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG