Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫ ПОЛЬСКІ ПРЭМ’ЕР КАЖА БЕЛАРУСАМ: “МЫ НЕ ЗАБЫЛІСЯ НА ВАС”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Вось што сказаў нашаму радыё прэм’ер-міністар Бэрці Ахэрн пра пляны ірляндзкага прэзыдэнцтва, што да палітыкі ў дачыненьнях зь Беларусьсю.

(Ахэрн: ) “Мы абмяркоўвалі пытаньні ўсходняй палітыкі Эўразьвязу сёньня, але таксама я абмяркоўваў гэтую праблему апошнім часам шмат зь якімі палітыкамі. Ірляндзкае прэзыдэнцтва зьвяртае вялікую ўвагу на ўвесь працэс фармаваньня палітыкі новага суседзтва, часткай якой Беларусь пакуль не зьяўляецца. У наступным тыдні ў Брусэлі адбудуцца шэраг важных спатканьняў, у часе якіх будуць абмеркаваныя дэталі новай усходняй палітыкі, магчымыя зьмены ў ёй у будучым. Цяперашняя пазыцыя застаецца ранейшай – ад 1997 году Эўразьвяз не супрацоўнічае зь Беларусьсю на вышэйшым палітычным узроўні. Аднак апошнім часам некаторыя калегі ў Радзе Эўропы паведамілі мне, што маюць намер узьняць пытаньне дачыненьняў зь Беларусьсю на брусэльскім спатканьні экспэртаў Эўразьвязу, якое, як я казаў, адбудзецца ў наступным тыдні”.

Гэта быў прэм’ер-міністар Ірляндыі. У справе Беларусі ўпершыню выказаўся сёньня і новы польскі прэм’ер Марэк Бэлька. Вось што ён сказаў Радыё Свабода.

(Бэлька: ) “Усходні кірунак эўрапейскай палітыкі надзвычай важны для Польшчы. Гаворка ідзе пра Расею, Украіну, Малдову, але таксама і пра Беларусь. Беларусь – наш сусед, вельмі важны сусед. Мы лічым, што ад Эўрапейскага Зьвязу да эўрапейскага народу – беларусаў, мусіць ісьці зразумелы і адназначны сыгнал: у вас ёсьць шанс, мы даем вам магчымасьць далучыцца да нас у будучым. Мы не забыліся на вас”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG