Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У НАВАПОЛАЦКУ ЗАТРЫМАЛІ 9 ЧАЛАВЕК, У ТЫМ ЛІКУ КАРЭСПАНДЭНТА РАДЫЁ СВАБОДА


RFE/RL

Не пасьпелі ўдзельнікі сёньняшняй акцыі стаць шыхтом, як адразу ж патрапілі ў атачэньне работнікаў праваахоўных органаў.

Маёр міліцыі прапанаваў прысутным разысьціся, а калі тыя адмовіліся гэта зрабіць, нераўнадушным да лёсу генэрала Захаранкі людзям прапанавалі сесьці ў варанок.

Агулам было затрымана 9 чалавек: якраз столькі месцаў было ў варанку. Сярод затрыманых: Сяргей Забродскі, Ігар Сухарукаў, Зьміцер Салаўёў, Валер Шаўчэнка, Алесь Цярэнцьеў, Аляксей Трубкін, Ігар Валяеў, Ігар Макану, а таксама аўтар гэтага матэрыялу, які прысутнічаў на акцыі ў якасьці карэспандэнта Радыё Свабода.

На ўсіх затрыманых, апрача Ігара Макану, які, як высьветлілася, быў выпадковым мінаком, склалі пратаколы аб парушэньні артыкулу 167-га Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Суд над удзельнікамі “Ланцугу неабыякавых людзей людзей” у Наваполацку прызначаны на раніцу 10 траўня.

Заўважым, што апрача пералічаных нашых карэспандэнтам, сёньня быў таксама затрыманы і праваабаронца Зьміцер Салаўёў.
XS
SM
MD
LG