Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ ЎНІВЭРСЫТЭТ СПЫНІЎ НАВУЧАНЬНЕ


Галіна Абакунчык, Менск

Кіраўніцтва ўнівэрсытэту плянавала перапыніць навучаньне з панядзелка, але безь ліцэнзіі ўсялякая фінансавая дзейнасьць і навучальны працэс незаконныя.

Каб пазьбегнуць пакараньня з боку кантрольных органаў, унівэрсытэт мусіў перайсьці на кансультацыйную працу, якая ліцэнзаваньню не падлягае. Гэткім чынам, выкладчыцкі й студэнцкі калектыў намерваецца дачакацца адказу міністэрскіх чыноўнікаў, якія на словах абяцалі прадоўжыць ліцэнзію, але ніякага адказу не даюць.

Такое няпэўнае становішча будзе нэгатыўна паўплывае на імідж унівэрсытэту ў сьвеце, — кажа прарэктар ЭГУ Ўладзімер Дунаеў.

(Дунаеў: ) “Нават калі пытаньне станоўча вырашыцца зь ліцэнзіяй, канечне, шкоду, прычыненую рэпутацыі ўнівэрсытэту наўрад ці можна гэтак проста пераадолець. Але мне здаецца, што гэтым усё не завершыцца. Што тычыцца пазыцыі ўнівэрсытэцкай карпарацыі, то яна цяпер выпрацоўваецца, бо, як мне падаецца, у пытаньні пра ліцэнзаваньне многія нашыя калегі чакалі іншага, больш станоўчага выніку. Таму цяпер пытаньне — як жыць далей — стаіць перад усімі. Мы ня склалі рук, мы думаем, як у рамках легальных магчымасьцяў маглі бы дзейнічаць у далейшым”, — паведаміў прарэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Дунаеў.

Гл. таксама
• ЭЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ ЎНІВЭРСЫТЭТ СПЫНЯЕ ДЗЕЙНАСЬЦЬ
XS
SM
MD
LG