Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТУДЭНТЫ-ЗАМЕЖНІКІ ЗЬ ВІЦЕБСКАГА МЭДЫЧНАГА ЎНІВЭРСЫТЭТУ ЗЬБІЛІ 19-ГАДОВАГА ХЛОПЦА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

У часе бойкі 19-гадовы віцяблянін атрымаў нажавое раненьне і цяпер знаходзіцца ў шпіталі.

Замежнікаў трымаюць пад вартай да высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў гэтага здарэньня. У прыватнасьці, высьвятляецца, ці не зьвязаны гэты інцыдэнт з колішнімі нападамі на замежных студэнтаў з боку віцебскіх скінгэдаў.

У выпадку, калі ўдзел замежнікаў у бойцы будзе прызнаны за звычайнае хуліганства, паводле беларускага заканадаўства ім пагражае ад чатырох да сямі гадоў пазбаўленьня волі.
XS
SM
MD
LG