Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВАЯ МОВА: МАЛÉНЬКІ, ПУСЬЦÉНЬКІ, ДÓБРАНЬКІ, ЦÍХЕНЬКІ


Юрась Бушлякоў, Менск

Дзе паставіць націск – сýхенькі ці сухéнькі, хýдзенькі ці худзéнькі? Якая тут норма? Ад чаго залежыць месца націску ў такіх памяншальна-ласкальных формах прыметнікаў? Правіла ў гэтым выпадку простае: трэба зважаць на націск у прыметніку, ад якога памяншальная форма ўтвораная. Калі ў прыметніку націскны канчатак, то ў вытворнай памяншальнай форме націск будзе на суфіксальным галосным: дарагí – даражэ´нькі, залаты´ – залацéнькі, малы´ – малéнькі, пусты´ – пусьцéнькі, руды´ – рудзéнькі. Калі ж у прыметніка націск на галосным асновы, тамсама ён застаецца і ў вытворнай форме: вóстры – вóстранькі, дóбры – дóбранькі, кахáны – кахáненькі, цíхі – цíхенькі.

Ня маючы пэўнасьці што да націску ў тым або іншым памяншальна-ласкальным прыметніку, заўсёды зьвяраймася па слове, ад якога гэты прыметнік утвораны. У прыведзеных на пачатку тэмы словах націск падае на галосны суфікса – сухéнькі й худзéнькі – бо сухí й худы´. Гаворым па-беларуску: малéнькі, пусьцéнькі, старэ´нькі, але здарóвенькі, лё´генькі, рóдненькі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG