Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛЕВАНЕЎСКІ АТРЫМАЎ 15 СУТАК, ЯГО 18-ГАДОВЫ СЫН З ШКОЛЬНЫМ ТАВАРЫШАМ – ПА 13 СУТАК


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Суд быў праведзены ў будынку Ленінскага РАУС.

Сёньня ж міліцыя затрымала сына Леванеўскага—Уладзімера—за арганізацыю несанкцыянаванага сходу прадпрымальнікаў. Яго таксама судзілі, яму далі 13 сутак арышту. Уладзімеру Леванеўскаму 18 гадоў.

Сёньня ж у Горадні трое сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў прысудзілі 18-гадоваму Аляксандру Траяну. Ён вучыўся ў школе разам з Уладзімерам Леванеўскім, якому далі 13 сутак арышту. Міліцыянты затрымалі хлопцаў, калі яны ішлі разам па вуліцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG