Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СТВОРАНЫ “ЗЬВЯЗ БЕЛАРУСАЎ НЯМЕЧЧЫНЫ”


Ганна Сурмач, Прага

На ім прысутнічалі прадстаўнікі з розных гарадоў краіны, усяго 11 чалавек. Прыняты статут, абраны кіраўніцтва – старшыня, сакратар і скарбнік.

Можна сказаць, што гэтую падзею ў беларускім замежжы чакалі даўно. Раней былі спробы аб'яднаць беларусаў у Нямеччыне, але пакуль гэта не ўдавалася. Арганізаваную беларускую прысутнасьць у Нямеччыне аднавіла новая беларуская эміграцыя. Старшынём абраны спадар Яўген Мурашка.

(Сурмач: ) “Ці вы ўжо зарэгістравалі сваю арганізацыю?”

(Мурашка: ) “Не магу пакуль дакладна сказаць, калі будзе зарэгістраваны Зьвяз, але мы зь сёньняшняга дня пачынаем працэс рэгістрацыі і падрыхтоўку патрэбных дакумэнтаў.

(Сурмач: ) “Хто можа стаць сябрам вашага зьвязу? Якія вашыя мэты?”

(Мурашка: ) “Сяброўства ў нашым зьвязе будзе нефіксаваным. Мы – толькі фундатары, а астатнія будуць па жаданьні далучацца да нас. Асноўная мэта нашага зьвязу – аб'яднаць беларусаў, якія сёньня воляю лёсу апынуліся тут, у Нямеччыне, дзеля таго, каб мы маглі нечым дапамагчы адно аднаму. Гэта будзе матэрыяльная дапамога па магчымасьці, юрыдычная, дапамога інтэгравацца ў нямецкае грамадзтва. Будзем займацца яшчэ культурна-асьветнай дзейнасьцю, каб прапагандаваць Беларусь. Будзем казаць немцам, што ёсьць такая краіна, ёсьць асобная культура, каб ня думалі, што мы ў мядзьведзіх шкурах ходзім да гэтага часу, бо многія ў Нямеччыне нават ня ведаюць, дзе знаходзіцца Беларусь, і што гэта за краіна.

Па-другое, мы будзем узаемадзейнічаць з уладамі Нямеччыны, каб перакрыць доступ крымінальным структурам, якія сёньня ідуць з Беларусі па фіктыўных даведках, якія набывалі за грошы. Гэта фальшывыя палітычныя эмігранты.

Мы будзем таксама супрацоўнічаць з другімі беларускімі арганізацыямі, якія існуюць ва ўсёй Эўропе”.
XS
SM
MD
LG