Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ 5-Ы КАНГРЭС АСАМБЛЕІ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ НЯЎРАДАВЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Новым старшынём рабочай групы асамблеі, якая дагэтуль не зарэгістраваная ўладамі, абраны кіраўнік цэнтру “Супольнасьць” Сяргей Мацкевіч. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага, які кіраваў працай асамблеі два тэрміны. Пасьля абраньня Сяргей Мацкевіч сказаў, што галоўнай яго задачай на пасадзе кіраўніка рабочай групы будзе выкананьне прынятага дэлегатамі кангрэсу стратэгічнага пляну разьвіцьця Асамблеі НДА на пэрспэктыву.

У рэзалюцыі дэлегаты кангрэсу заклікаюць усіх грамадзкіх актывістаў і няўрадавыя арганізацыі Беларусі нягледзячы на рэпрэсіі з боку ўладаў працягваць дзейнасьць на карысьць пабудовы дэмакратычнай і прававой дзяржавы. Кангрэс таксама патрабуе ад уладаў неадкладна спыніць крымінальны перасьлед вядомых грамадзкіх дзеячоў Тацяны Процькі, Анатоля Лябедзькі й Міхала Варанца.

Дэлегаты таксама павіншавалі ўрады і народы краінаў новых сяброў Эўразьвязу ды падкрэсьлілі, што грамадзянская супольнасьць Беларусі таксама бачыць сваю краіну ў будучыні сябрам эўрапейскай супольнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG