Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БЕЛАРУСЫ ПОЛЬШЧЫ САБРАЛІСЯ РАЗАМ У ЛЕТНІКУ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Летнік быў сарганізаваны прадстаўнікамі Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі – польскай арганізацыі, якая апошнім часам ёсьць адной з найбольш актыўных што да палітычных акцыяў у Варшаве.

Сябры зьвязу вырашылі, што беларускія арганізацыі, якіх у апошнія гады ў Польшчы паўстала даволі шмат, павінны каардынаваць сваю дзейнасьць, якая скіраваная на рэклямаваньне беларускай ідэі ў Польшчы і зьмену сытуацыі ў Беларусі. Вось што сказаў для Радыё Свабода адзін зь сяброў Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі Антось Цялежнікаў.

(Цялежнікаў: ) “Вынік гэтага спатканьня ў тым, што беларусы і палякі, якія цікавяцца Беларусяй, сустрэліся можа ўпершыню ў такіх нетыповых варунках. Гэта была магчымасьць пазнаць адно аднаго. Гэта было інтэграцыйнае спатканьне: прыехалі беларусы з Варшавы, з Познані, з Кракава. Усе маглі паразмаўляць ды абмяняцца кантактамі”.

У часе летніка гаворка ішла перадусім пра будучыню беларускага руху ў Польшчы. Бо, паводле арганізатараў летніка, беларусаў у Польшчы даволі шмат, аднак іхным дзеяньням не стае каардынацыі. Каардынацыі, для якой прысьпеў час, і якая дапамагла б больш эфэктыўна прадстаўляць беларускія рухі ў польскай дзяржаве, больш актыўна ўплываць на польскія ўлады, што да справаў, зьвязаных зь Беларусьсю.

Паводле арганізатараў, галоўным вынікам летніку ёсьць тое, што каля двух дзясяткаў прадстаўнікоў розных арганізацыяў урэшце дамовіліся працаваць разам.
XS
SM
MD
LG