Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬШЧА ЗАЦІКАЎЛЕНАЯ Ў ЗАХАВАНЬНІ ІМПАРТУ БЕЛАРУСКІХ ТАВАРАЎ


Юры Дракахруст, Прага

Уступленьне Польшчы з 1 траўня ў Эўразьвяз скасоўвала ранейшае аналягічнае пагадненьне, паводле міністра Зінчанкі бакі, заключыўшы новае пагадненьне, запоўнілі праўны вакуўм.

Беларускі ўрадовец паведаміў, што экспарт беларускіх калійных угнаеньняў у Польшчу ў межах эўрапейскай квоты будзе адбывацца на ранейшых умовах. Менск таксама зьвярнуўся да Варшавы з просьбай спрыяць пашырэньню квотаў на экспарт у Эўропу беларускага тэкстылю.

Польскі міністар адзначыў, што пасьля ўступленьня ў Эўразьвяз Польшча будзе зацікаўленая ў захаваньні традыцыйнага імпарту беларускіх тавараў.

Меркавалася, што ўчора ў Варшаву для ўдзелу ў Эўрапейскім эканамічным форуме прыедзе прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі. Але паводле тлумачэньняў МЗС Беларусі, неабходнасьць выканаць тэрміновыя даручэньні кіраўніка дзяржавы не дазволілі Сідорскаму наведаць Польшчу. Беларуская ўрадавая дэлегацыя наагул не паехала на форум.

Гл. таксама
• СІДОРСКІ НЕ ПАЕХАЎ НА ЭЎРАПЕЙСКІ ЭКАНАМІЧНЫ ФОРУМ У ВАРШАВУ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG