Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У РЫЗЕ АДБЫЎСЯ ПІКЕТ У ПАДТРЫМКУ МАРЫНІЧА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Пікетоўцы трымалі ў рукох плякаты “Свабоду Марінічу!” і “Асьцярожна, Лукашызм!”

У амбасаду быў перададзены ліст пратэсту з патрабаваньнем тэрмінова вызваліць былога беларускага пасла ў Латвіі Міхаіла Марыніча. Гэты дакумэнт прыняў прэсавы сакратар амбасады Дзьмітры Шкурд.

“Міхаіл Марыніч садзейнічае разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці, рынкавай эканоміцы, захаваньню правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.” – гаворыцца ў лісьце пікетоўцаў.

Гл. таксама
• КГБ ЗАТРЫМАЎ МІХАІЛА МАРЫНІЧА, БЫЛОГА ПРЭТЭНДЭНТА НА ПАСАДУ ПРЭЗЫДЭНТА БЕЛАРУСІ
• АФІЦЫЙНАЕ АБВІНАВАЧАНЬНЕ МІХАІЛУ МАРЫНІЧУ ДАГЭТУЛЬ НЕ ПРАД’ЯЎЛЕНАЕ
XS
SM
MD
LG