Лінкі ўнівэрсальнага доступу

80 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭНЬНЯ ВАСІЛЯ БУРАНА


Сяргей Навумчык, Прага

28 красавіка ўкраінскаму і беларускаму літаратуразнаўцу Васілю Бурану споўнілася б 80 гадоў. Васіль Буран – аўтар першай манаграфіі пра творчасьць Васіля Быкава, якая выйшла ў 1976 годзе ў Менску. Ён быў прафэсарам, аўтарам некалькіх сотняў навуковых працаў і публікацыяў.

У апошнія гады жыцьця Васіль Буран разам з жонкай жыў у Нямеччыне, дзе шукаў палітычнага прытулку. Ён быў у ліставаньні з Васілём Быкавым.

У адным зь лістоў да Бурана Быкаў пісаў: “У мяне да Ўкраіны самае шчымлівае пачуцьцё, часам большае, чым да Беларусі. Можа таму, што маладосьць мая зьвязана была зь ёй... і я дужа перажываю, што ёй выпала гэткая доля. І хто вінаваты?” (27 жніўня 2000 г).

Барыс Буран памёр ад цяжкай хваробы ў 2001 годзе. Ён пасьпеў перакласьці на ўкраінскую мову прыпавесьць Васіля Бывкава “Велікоднае яйка”, якое было надрукавана ў літаратурна-мастацкім часопісу ўкраінскіх пісьменьнікаў Нямеччыны “Соборність” ужо пасьля ягонай сьмерці.
XS
SM
MD
LG