Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"МАСКВА І БРУСЭЛЬ ПАВІННЫ СУПРАЦОЎНІЧАЦЬ ДЗЕЛЯ ДЭМАКРАТЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСІ"


Ул. інф.

Міністар нагадаў, што пасьля пашырэньня Эўразьвязу Беларусь стане непасрэдным суседам аб’яднанай Эўропы. "Мы занепакоеныя поўным грэбаваньнем грамадзянскімі свабодамі у гэтай краіне", – сказаў Дэніс Макшэйн.

Масква і Брусэль, лічыць ён, павінныя супрацоўнічаць "у падтрымцы дэмакратыі, вяршэнства закону і выкананьня правоў чалавека ў Беларусі". Гэтае пытаньне можа стаць "новым пунктам парадку дня расейска-эўрапейскага ўзаемадзеяньня", мяркуе брытанскі міністар у эўрапейскіх справах.
XS
SM
MD
LG