Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АКТЫВІСТЫ КХП-БНФ ПРАВЯЛІ ЖАЛОБНЫ СХОД У КУРАПАТАХ


Альгерд Невяроўскі, Менск

25 красавіка апоўдні, нягледзячы на праліўны дождж у Курапаты прыйшло каля 40 чалавек – у асноўным актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. Каля галоўнага курапацкага крыжа яны ўсклалі кветкі і запалілі сьвечкі.

Актывісты КХП БНФ хацелі правесьці жалобную чарнобыльскую акцыю ў цэнтры Менску, але ўлады дазволілі ім правесьці мітынг толькі на плошчы Бангалор. Арганізатары мерапрыемства з такім рашэньнем не пагадзіліся і вырашылі правесьці сход у Курапатах.

За тым, што адбывалася 25 красавіка на тэрыторыі мэмарыялу назірала некалькі міліцэйскіх патрулёў, але ўдзельнікам акцыі міліцыянты не перашкаджалі.

Юры Беленькі заклікаў прысутных прайсьціся мэмарыяльным шляхам праз Курапаты. Людзі прайшлі па крыжовай алеі праз усё ўрочышча, спыняючыся каля мэмарыяльнага амэрыканскага знаку і крыжоў ды згадваючы ахвяры Чарнобыля і Курапатаў. Каля некалькіх крыжоў расьпілаваных невядомымі вандаламі слова ўзяў сакратар управы КХП-БНФ Алесь Чахольскі.

Жалобны сход скончыўся каля галоўнага курапацкага крыжа сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”.
XS
SM
MD
LG