Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА МЯРКУЕ, ШТО АЭС У БЕЛАРУСІ ПАБУДУЦЬ УЖО ПАСЬЛЯ ЯГО


Ул. інф.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што атамная энэргія – танная і выгадная, існуюць абсалютна бясьпечныя рэактары, і псыхалягічны бар’ер паступова зьнікае.

Аднак паводле Лукашэнкі краіна яшчэ ня вычарпала іншых магчымасьцяў здабыцьця энэргіі, прынамсі, біяпаліва, лясы, гідраэлектрастанцыі. Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаваньне, што пытаньне пра пабудову ў Беларусі АЭС будзе вырашацца ўжо пасьля яго.

Ён таксама распавёў пра дасьледаваньні ўзроўню здароўя насельніцтва, якое жыве ў пацярпелых ад Чарнобылю раёнах. Паводле дадзеных, на якія спаслаўся кіраўнік дзяржавы, стан здароўя людзей, якія жывуць у зоне і вядуць гаспадарку, палепшыўся, праўда, паляпшэньне нязначнае і адбываецца марудна.

Аляксандар Лукашэнка паабяцаў узмацніць сацыяльную палітыку на заражаных тэрыторыях, будаваць дарогі, забясьпечваць насельніцтва чыстай вадой і экалягічна чыстым палівам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG