Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ ПРАЙШЛО “СЬВЯТА ВЕТРУ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Масавы запуск “паветранага флёту” адбыўся ва ўрочышчы Касьцюкова Гара пад Віцебскам. Тут апоўдні сабралася каля сотні аматараў-канструктараў паветраных зьмеяў, якія жартам называюць сябе і “зьмеяфіламі”, і “зьмеямадэлістамі”, і нават “зьмеевікамі”.

Агульнай тэрміналёгіі аматары паветраных зьмеяў так і не выпрацавалі, тым болей, што і “Сьвята ветру” праводзіцца ў Віцебску толькі другі раз.

Ініцыятыва “пачысьціць неба” ў дзень агульнадзяржаўнага суботніку належыць Ігару Несьцераву, Вячаславу Новікаву, Сяргею Мацюшыну ды Ігару Высоцкаму, вядомым у Віцебску ініцыятарам яшчэ некалькіх самадзейных моладзевых праектаў, да прыкладу, леташняга экалягічнага падарожжа па Дзьвіне на плытах з плястыкавых бутэлек.

Сёлета ў неба з Касьцюковай Гары ўзьняліся ня менш як дваццаць паветраных зьмеяў самых разнастайных канструкцыяў, а таксама некалькі дзесяткаў каляровых надзіманых шарыкаў. Іх было відаць здалёк – з захапленьнем сачыць за іхным палётам маглі ня толькі ўдзельнікі “сьвята ветру”, але і жыхары з навакольля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG