Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫХАРКА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ЗОНЫ: “ЦЯПЕР МЫ ВЕДАЕМ Т-А-К-І-Я СЛОВЫ”


Ул. інф.

Пра новы размоўнік я даведалася даволі выпадкова. Некалькі дзён таму ў Беларусь прыехала мая нямецкая калега, якая разам са сваімі сябрамі з Саксоніі ладзіць розныя праекты на Гомельшчыне. У нядзелю я пазваніла на Брагіншчыну у сям’ю, дзе звычайна спыняецца мая знаёмая. Да тэлефону падышла хатняя гаспадыня і першае, што яна сказала: “Ой, якія сьмешныя немцы прыехалі да нас у вёску – яны ведаюць та-а-акія словы па-руску.”

Канечне ж, я не магла не спытацца, якія словы гавораць немцы. У адказ пачула сынонім слова “блін”, зразумела, ня ў сэнсе цеста. Затым іншыя словы, якія ў гарадах часта пішуць на сьценах ліфтаў, а у вёсках – на платах.

“Але, ведаеце, і я таксама чамусьці навучылася ад немцаў”, – паведаміла мне па тэлефоне жанчына і вымавіла тое, што я ніяк не чакала пачуць ад жыхаркі маленькай беларускай вёскі: “Verpiss dich!”. Гэта быў аддалены нямецкі пераклад вядомага пасыла на вельмі кароткае слова зь некалькіх літараў слова, кшталту “мір”. Як я зразумела, жанчынa ды іншыя вяскоўцы зь цікавасьцю вывучалі кніжку-размоўнік MARCO POLLO.

Потым да тэлефону падышла немка і неяк, саромеючыся паспрабавала патлумачыць, што нечакана і немцы, і беларусы пачалі вымаўляць тое, што выдавецтва зусім ня раіць вымаўляць. У размоўніку было напісана наступнае: “ня выключана, што ў часе паездкі вы можаце пачуць такія і такія словы, вы мусіце ведаць, што яны азначаюць тое і тое, аднак ніколі ня мусіце паўтараць іх услых, бо выдавецтва не нясе ніякай адказнасьці за далейшыя наступствы”.

“На жаль, усё пачалося зь ня тых словаў”, – зазначыла нямецкая сяброўка. –“хаця некаторыя лінгвісты лічаць, што гэта таксама можа быць шляхам да засваеньня мовы”.

Дзеля справядлівасьці трэба дадаць, што ў размоўніку акрамя ненарматыўнай лексыкі ўтрымліваецца і нарматыўная. Увогуле, кніжка можа быць карыснай для тых, хто зьбіраецца ехаць у Нямеччыну. У Нямеччыне гэты размоўнік можна купіць у любой кніжнай краме дый і каштуе ён адносна нядорага. У невялікай кішэннага фармату кніжцы прапанаваныя дзесяткі жыцьцёвых сытуацыяў і парады, як у іх арыентавацца. Значыць зь ягонай дапамогай можна ня проста камунікаваць, але і паспрабаваць штосьці высьветліць для сябе. Прычым, з дапамогай вельмі кароткіх і простых сказаў.

Адзін з разьдзелаў кніжкі называецца “Дамовіцца”. Паводле складальнікаў размоўніку, нават, калі вы зусім ня ведаеце мовы, вы ўсё роўна ў стане дамовіцца з чалавекам, які вам падабаецца.

Размова пачынаецца так: “У цябе ёсьць хто-небудзь?” Сам па сабе адказ – “ёсьць” ці “няма”– дае падставу альбо для працягу альбо для спыненьня размовы. У выпадку, калі вам адказалі: “няма”, ідуць наступныя сказы: “У цябе прыгожыя вочы, я ў цябе закахаўся. Пайшлі да цябе. Я хачу спаць. З табой. Але толькі… Aber nur mit Condom!” На кожны сказ даецца варыянт адказу. У тым ліку і “такія словы”...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG