Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ЗА МІТЫНГ У СЛОНІМЕ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Іван Бедка — кіраўнік раённай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” падаў заяву на мітынг ад імя рады і атрымаў афіцыйны дазвол. Адак міліцыянты склалі на яго два пратаколы. Першы — наконт ужываньня бел-чырвона-белага сьцяга. У другім напісалі, што Партыя БНФ у Слоніме не зарэгістраваная, таму мітынг быў несанкцыянаваны. Іван Бедка патлумачыў, што падаваў заяву не ад партыі, а грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” у горадзе якраз зарэгістраванае. І судзьдзя Тамара Хамянец зазначыла, што тут няма ніякага парушэньня:

(Бедка: ) “Яны там нешта хацелі “схімічыць”, але нічога не атрымалася. Судзьдзя прызнала, што я не вінаваты па артыкуле 167-10, які мае на ўвазе дзеяньні ад імя “незарэгістраванай арганізацыі”. А па артыкуле 167-2 — “ужываньне сымболікі”, вырашыла мяне папярэдзіць. Таму што на мітынгу быў сьцяг бел-чырвона-белы, але яго ніхто не трымаў, ён так стаяў”.
XS
SM
MD
LG