Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭПУТАТЫ КАМЭНТУЮЦЬ ПАСЛАНЬНЕ АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ


Уладзімер Глод, Менск

На думку сябра дэпутацкай групы “Рэспубліка” Ўладзімера Парфяновіча, чакаць паляпшэньня становішча няма сэнсу:

(Парфяновіч: ) “Усё як было, так і застанецца. І ніякія зьмены ня будуць зробленыя. Гэта вельмі насьцярожвае, таму што людзі ня сталі жыць лепш. І прэзыдэнт сёньня ня здолеў сказаць, што ён зробіць, каб заўтра людзі жылі лепш. Паслухаўшы сёньня Лукашэнку, я ўбачыў, што ў яго няма таго напору, што быў раней, няма той сілы духоўнай, якая была раней. “Няма таго, што раньш было”, — як сьпявалі “Песьняры”.

Падвысіць, і прычым, значана ўзровень жыцьця жыхароў Беларусі, на думку некаторых дэпутатаў, маглі бы менавіта заходнія інвэстыцыі. Дарэчы, Аляксандар Лукашэнка сёньня даў зразумець, што спадзяецца на пэўнае паляпшэньне дачыненьняў з краінамі Захаду. У гэтым старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў у грашова-крэдытна палітыцы і банкаўскай дзейнасьці Аляксей Ваганаў бачыць вялікія пэрспэктывы:

(Ваганаў: ) “У нас ёсьць проста шанец, які дае нам сытуацыя ў сьвеце. Мы сёньня маем добрых суседзяў, якія хутка ўвойдуць у Эўразьвяз. У нас добрыя адносіны на двухбаковым узроўні. Калі мы зможам іх утрымаць на ўзроўні Эўразьвязу, гэта ўжо будуць радыкальныя крокі. І прэзыдэнт сёньня сказаў, і я лічу, гэта правільна, што ў галіне эканомікі нельга арыентавацца толькі на адзін рынак збыту, хаця ён для нас зьяўляецца і вельмі добрым, і куды мы прадаем 50% экспарту. Паводле ўсіх законаў эканомікі, гэта вельмі рызыкоўна. Калі мы можам экспартныя прыбыткі перанесьці на іншыя рынкі і атрымліваць прыбыткі ў тым жа аб’ёме, я лічу, што гэта найменшая рызыка і залежнасьць ад адной краіны, нават калі яна такая вялікая як Расея. Таму шматвэктарнасьць павінна быць”.

Як неаднойчы заяўлялі прадстаўнікі эўраструктураў і ЗША, яны гатовыя зрабіць крокі насустрач беларускім уладам, але толькі пры ўмове, што тыя таксама зробяць адпаведныя захады. І перадусім Захад чакае зьмяненьняў Выбарчага кодэксу. Між тым, і ў сваім пасланьні, і ў адказе дэпутату Парфяновічу, кіраўнік беларускай дзяржавы настойваў на тым, што зьмяненьні выбарчага заканадаўства непатрэбныя. На думку кіраўніка дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца, гэта “тупіковы падыход”:

(Скрабец: ) “Мы, дэпутаты групы “Рэспубліка”, апошнім часам шмат дзе былі за мяжой. І там нам далі зразумець: бязь зьменаў выбарчага закандаўства Захад ня будзе рабіць нам крокаў насустрач”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG