Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІХАІЛА МАРЫНІЧА ПАКАРАЛІ ЗА ПУБЛІКАЦЫЮ Ў “НАРОДНАЙ ВОЛІ”


Уладзімер Глод, Менск

Спагнаньне вынесьлі за тое, што ў артыкуле “Каляпс?”, які надрукаваны ў газэце “Народная воля”, Міхаіл Марыніч называе сябе сябром грамадзкай арганізацыі “За годнае жыцьцё”. Гэтая арганізацыя пакуль не зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі, хаця адпаведныя дакумэнты туды ўжо пададзеныя.

На пытаньне судзьдзі Дзьмітрыя Жданка, якім чынам так атрымалася, Міхаіл Марыніч спаслаўся на тэхнічную памылку: маўляў, пры перадрукоўцы тэксту выпадкова зьнікла слова “аргкакамітэту”. Пра гэта спадар Марыніч яшчэ раней паведаміў Міністэрству юстыцыі. Судзьдзя Жданок абвесьціў наступнае рашэньне:

(Жданок: ) “Я прыйшоў да высновы, што вы зьдзейсьнілі правапарушэньне артыкулу 167 са значком 10, і, кіруючыся артыкулам 262, вам мінімальны штраф за дадзенае правапарушэньне — дзесяць базавых велічыняў. Вам маё рашэньне зразумелае?”

Спадар Марыніч адказаў, што рашэньне яму зразумелае, але ён лічыць яго палітычным. У інтэрвію для Радыё Свабода Міхаіл Марыніч заявіў:

(Марыніч: ) “Я ўпэўнены, што гэта абсалютна палітычная справа. У артыкуле “Каляпс?” я пісаў пра зрастаньне ўладаў з мафіёзнымі структурамі. У прыватнасьці, я згадваў Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Згодна з загадам прэзыдэнта, асноўныя галіны вытворчасьці цалкам падпарадкаваныя Кіраўніцтву справаў. Арышт Галіны Жураўковай ускосна пацьвярджае гэта. Таму ўлады вырашылі знайсьці іншую зачэпку. Такой і стала тэхнічная памылка ў артыкуле”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG