Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КІНАКРЫТЫК АЛА БАБКОВА ПРАТЭСТУЕ СУПРАЦЬ ЗАБАРОНЫ ФІЛЬМА ПРА БЫКАВА


Галіна Абакунчык, Менск

Такое рашэньне яна прыняла на знак пратэсту супраць забароны на паказ дакумэнтальнай стужкі “Доўгая дарога дадому… Рэквіем” — пра жыцьцё і творчасьць Васіля Быкава, якая была зьнятая на незалежнай студыі “Тацяна”.

Афіцыйнай падставай для забароны кінафільму сталася тое, што ў 26-хвіліннай стужцы нібыта мала гаворыцца пра Быкава-пісьменьніка, але ёсьць кадры кінахронікі другой усясьветнай вайны, у якіх паказаны Гітлер. Паводле чыноўнікаў Дзяржрэгістру, гэта можа адмоўна паўплываць “на маральна-этычныя асновы жыцьця беларускага народу”. Такое рашэньне чыноўнікі Мінкульту прынялі, не зважаючы на тое, што, паводле статуту, Дзяржрэгістар мусіць не дапускаць да шырокага паказу толькі тыя фільмы, якія культывуюць парнаграфію, рэлігійную ці нацыянальную варажнечу.

Забарону кінастужкі “Доўгая дарога дадому… Рэквіем” Ала Бабкова называе палітычнай цэнзурай і на знак пратэсту выйшла са складу чальцоў камісіі. Вось што яна заявіла ў інтэрвію Радыё Свабода:

(Бабкова: ) “Няма ніводнага прававога дакумэнта, які бы дазволіў гэта зрабіць. Больш за тое, забарона супярэчыць артыкулу 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім гарантуецца свабода поглядаў і забараняецца палітычная цэнзура. Гэта вельмі дрэнны сындром для нашага кінамастацтва. Для майго ўнутранага стану гэтае рашэньне непрымальнае, таму я зьняла зь сябе паўнамоцтвы экспэрта Дзяржрэгістру”.

Ала Бабкова кажа, што экспэртам Дзяржрэгістру працавала дзесяць гадоў, і за гэты час паводле згаданай клясыфікацыі былі забароненыя да паказу каля 50 кінастужак. Але тое, што здарылася зь фільмам пра Васіля Быкава, адбываецца ўпершыню, гэта ёсьць пачаткам афіцыйнай палітычнай цэнзуры ў кіно.

У падтрымку спадарыні Бабковай выступіў кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, які ўчынак сваёй калегі назваў прыкладам для ўсіх грамадзянаў краіны, якія стаяць на пазыцыях дэмакратыі й свабоды. Гаворыць Юры Хашчавацкі:

(Хашчавацкі: ) “Я зь вялікай павагай стаўлюся да таго, што зрабіла Бабкова. На жаль, сёньня на адміністрацыйным узроўні Беларусі такіх учынкаў вельмі мала. Калі бы ўсе людзі, якія разумеюць, што іх прымушаюць наступіць на ўласнае сумленьне, не дазвалялі бы гэтага з сабой рабіць, то мы жылі бы ў абсалютна іншай краіне. Ну, а пра тое, што забараняюць фільм пра Быкава, то зразумела, што для іх Быкаў — гэта “апазыцыйны паэт”. Але рэч такая, што гісторыя забароніць “усенародна абранага”, а Быкаў застанецца. І гэта няважна, што цяпер забаранілі гэты фільм. Дзякуючы таму ён толькі стане яшчэ больш папулярным. І людзі яго пабачаць — я ў гэтым перакананы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG