Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КГБ СПРАБАВАЎ ЗАВЭРБАВАЦЬ КІРАЎНІКА МАСТОЎСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ МАЛАДОГА ФРОНТУ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Зьмітра Кухлея затрымалі на чыгуначным вакзале ў Лідзе міліцыянты, абшукалі рэчы і забралі частку накладу незарэгістраванага выданьня “Права на волю”. Гэта адбылося 21 сакавіка. А неўзабаве яго запрасілі на гутарку два супрацоўнікі КГБ. Яна адбылася ў будынку раённай газэты. У хлопца пацікавіліся палітычнай арыентацыяй, сталі распытваць пра Малады Фронт. Гаворыць Зьміцер Кухлей:

(Кухлей: ) “Дзесьці ў сярэдзіне размовы яны прапанавалі мне супрацоўнічаць зь імі. Перад гэтым адзін зь іх дастаў кніжачку з законам аб дзейнасьці камітэту дзяржбясьпекі і зачытаў вытрымкі: што гэта ўсё законна, што я магу зь імі супрацоўнічаць — па асабістым жаданьні. А таксама — што за гэта прадугледжаны стымулы грашовыя ды іншыя. Я адказаў, што не, з вамі супрацоўнічаць я ня буду”.

На мясцовых выбарах у Мастоўскі раённы савет прайшоў сябра Цэнтральнай Рады Маладога Фронту Алесь Зарэмбюк. Спадар Кухлей дапамагаў яму ў выбарчай кампаніі. Цяпер А.Зарэмбюк абвесьціў, што будзе вылучацца і ў Палату прадстаўнікоў. Зьміцер Кухлей мяркуе, што КГБ найбольш цікавіць якраз гэты бок дзейнасьці мастоўскага Маладога Фронту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG