Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КГБ БЕЛАРУСІ ЗАТРЫМАЎ ВЯЛІКУЮ СУМУ ВАЛЮТЫ, ЯКАЯ НІБЫТА ПРЫЗНАЧАЛАСЯ ДЛЯ АПАЗЫЦЫІ


Уладзімер Глод, Менск

Пытаньне Івана Пашкевіча стала нечаканасьцю ня толькі для журналістаў, але і для многіх ягоных калегаў. Таму я папрасіў спадара Пашкевіча распавесьці пра гэтую гісторыю больш падрабязна. Дэпутат спаслаўся на кіраўніка беларускай дзяржавы:

(Пашкевіч: ) “Прэзыдэнт краіны на актыве Берасьцейскай вобласьці адзначыў, што ў нас ёсьць апазыцыя, але, на жаль, гэта я яго цытую, ёсьць і контарапазыцыя. Нават не контарапазыцыя, а ворагі дзяржавы. А па-другое, ён адзначыў, што Берасьцейская вобласьць зьяўляецца адной з самых ненадзейных і з палітычнага пункту гледжаньня. Пасьля гэтага прэзыдэнт са спасылкай на генэральнага пракурора і кіраўніка КГБ Берасьцейскай вобласьці спадара Аксючыца паведаміў інфармацыю, што быццам бы для падтрымкі апазыцыі Берасьцейскай вобласьці з Расеі (падкрэсьліваю — з Расеі!) нехта вёз 100 тысяч даляраў на палітычную дзейнасьць. І мяне — перадусім як дэпутата ад Берасьцейскай вобласьці гэта засмучае. А паколькі грошы быццам бы вязуць з нашай братэрскай краіны, то я ня проста ўстрывожаны, я зьбянтэжаны”.

Старшыня КГБ сказаў, што ягонае ведамства цяпер займаецца гэтай справай: высьвятляецца, хто вёз грошы, якую суму. Леанід Ерын сказаў, што “хутка ўсё будзе вядома”.

Іван Пашкевіч спытаў старшыню КГБ, ці азначаюць ягоныя словы, што грошы і людзі, якія іх везьлі, затрыманыя. У адказ генэрал Ерын паведаміў:

(Ерын: ) “Людзі не затрыманыя. Сума? Сума можа быць і большая”.

На гэтае паведамленьне дэпутат Пашкевіч адрэагаваў імгненна: “Дык гэта здагадка…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG