Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ — НОВЫ СТАРШЫНЯ АБЛВЫКАНКАМУ


Алег Супрунюк, Берасьце

Дэпутаты Берасьцейскага аблсавету на тэрмінова скліканай сэсіі ў прысутнасьці Аляксандра Лукашэнкі сёньня зацьвердзілі Канстанціна Сумара на пасадзе старшыні аблвыканкаму. Пра фармальнасьць гэтай працэдуры сьведчыць той факт, што спадар Сумар ужо тры тыдні таму прызначаны Лукашэнкам кіраўніком абласной выканаўчай вэртыкалі і за гэты час падпісаў шмат выканкамаўскіх рашэньняў.

Свой выбар Лукашэнка патлумачыў тым, што Канстанцін Сумар паходзіць зь Берасьцейшчыны і добра ведае праблемы рэгіёну. Аднак пазьней беларускі кіраўнік папярэдзіў, што не дазволіць рэгіянальным чыноўнікам ствараць умоваў для кумаўства ды сватаўства. Лукашэнка ня выключыў, што пры канцы году можа прыняць рашэньне пра замену кіраўнікоў мясцовага ўзроўню, калі тыя ня выкарыстаюць свайго шанцу і ня будуць працаваць лепей, чым цяпер. Увогуле ж працу чыноўніка будуць ацэньваць паводле ягонай пісьменнасьці, энэргічнасьці ды сумленнасьці, — заўважыў Аляксандар Лукашэнка.

Ён яшчэ раз нагадаў, навошта прымаў дырэктыву пра грамадзкую бясьпеку і дысцыпліну. Паводле Лукашэнкі, у Беларусі няма надзвычайнай сытуацыі, але трэба папярэдзіць нэгатыўныя тэндэнцыі. У прыватнасьці, сярод такіх тэндэнцыяў было названае падвышэньне коштаў на энерганосьбіты, што можа паўплываць на канкурэнтназдольнасьць беларускай эканомікі. Таму паляпшаць эканамічныя паказчыкі Лукашэнка загадаў праз паскарэньне і якасьць у вырашэньні абвешчаных плянаў.

Выканаўчы дырэктар Саюзу прадпрымальнікаў Берасьцейскай вобласьці Ніна Карпінчык скептычна ацэньвае прапанаваныя захады паляпшэньня дабрабыту беларусаў:

(Крапінчык: ) “Гэта гульня на публіку, бо больш няма чым увагу народу адцягваць”.

Паводле спадарыні Карпінчык, выкананьне Лукашэнкавай дырэктывы ды апошніх рашэньняў ураду можа істотна пагоршыць умовы дзейнасьці прыватнага сэктару эканомікі Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG