Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЬ, МАЛДОВА, УКРАІНА – "НОВАЯ БЛІЗКАЯ ЭЎРОПА"


Кастусь Бандарук, Прага

“Пашырэньне зьяўляецца гістарычным крокам ў лепшую будучыню для усяе Эўропы. Трэба каб у будучыні Эўразьвяз ахапіў “новы блізкі Ўсход”: Украіну, Беларусь і Малдову. Камуністычная “жалезная заслона” адрэзала гэтыя краіны ад Эўропы. Цяпер, калі межы Эўразьвязу прасунуліся на Ўсход, гэтыя краіны ізноў апынуліся на дрэнным баку мяжы”.

Алін лічыць, што праграма супрацоўніцтва Эўразьвязу з краінамі па-за межамі зьвязу пад назвай “Шырэйшая Эўропа – Новая суседзкая ініцыятыва” недастатковая. Падтрымка дэмакратычных і эканамічных рэформаў ў суседніх з Эўразьвязам краінах павінна быць падрыхтоўчым этапам да поўнага сяброўства гэтых краінаў ў Эўразьвязе.

Гэтак жа як некаторыя іншыя эўрапейскія палітыкі Ўрбан Алін лічыць, што ня трэба ізаляваць Беларусь, Украіну і Малдову, але цесна супрацоўнічаць зь імі і дапамагаць ім у дэмакратызацыі і мадэрнізацыі, каб пасьля выкананьня усіх крытэрыяў, яны таксама мелі шанец у будучыні стаць сябрамі Эўразьвязу.

Урбан Алін патлумачыў сваю пазыцыю ў інтэрвію нашаму радыё. Ён у прыватнасьці сказаў:

(Алін: ) “Я лічу так таму, што калі вы паглядзіце на іншыя краіны, якія 1 траўня далучаюцца да Эўразьвязу, дык яны пасьпяхова правялі ў сябе рэформы таму, што яны мелі пастаўленую перад сабою мэту. Усе яны хацелі далучыцца да Эўразьвязу, яны ўсьведмілі тыя карысьці і прыбыткі, якія зьвязаныя зь сяброўствам ў Эўразьвязе. Тое самае магло б адбыцца зь Беларусьсю, Украінай, Малдовай і нават Расейскай Фэдэрацыяй. Яны таксама павінны ведаць, што і яны маюць шанец далучыцца да Эўразьвязу. Вельмі важна даць гэтым краінам выразны сыгнал: “Так, мы лічым вас эўрапейцамі”. Кожная эўрапейская краіна, якая выканае ўсе неабходныя ўмовы, мае права падаваць сваю заяўку на поўнае сяброўства. Гэта адначасова выразны сыгнал, што гэтыя краіны павінны правесьці ў сябе рэформы. Ня важна, што такія краіны, як Эстонія адразу пасьля развалу СССР выказала жаданьне уступіць у Эўразьвяз, а Ўкраіна заявіла аб гэтым зусім нядаўна. Усе яны – эўрапейскія краіны, і наша думка такая, што кожная эўрапейская краіна мае права імкнуцца да сяброўства ў Зьвязе. Я хацеў бы, каб Эўразьвяз даў гэтым суседзям Эўразьвязу наступны сыгнал: “Мы будзем радыя прывітаць вас у нашым клюбе, калі вы выканаеце крытэрыі сяброўства”, калі і кіруючыя колы, і апазыцыя зразумеюць, што калі яны будуць упарта працаваць, калі правядуць зьмены і рэформы. То яны стануць сябрамі Эўразьвязу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG