Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУПРАЦЬСТАЯНЬНЕ “ЗУБРА” І БРСМ У БАРАНАВІЧАХ ПРАЦЯГВАЕЦЦА?


Алесь Горбач, Баранавічы

Зуброўскія графіці ды ўлёткі ўжо тыдзень як не зьнікаюць з баранавіцкіх будынкаў. Такім чынам, паводле актывістаў руху “Зубр”, моладзь выказвае пратэст супраць улады ды дзеяньняў адміністрацыі каледжу лёгкай прамысловасьці.

Дырэктар каледжу Аляксандар Ліс, дарэчы, катэгарычна адмовіўся даваць нашаму радыё які-небудзь камэнтар адносна далучэньня суполкі БРСМ да моладзевага руху “Зубр”. Пры гэтым ён параіў зьвярнуцца па камэнтар да Мікіты Сасіма. Ня маюць жаданьня размаўляць на гэтую тэму і навучэнцы каледжу, а таксама іх бацькі. Толькі маці Мікіты Сасіма пагадзілася на размову. Сьвятлана Сасім кажа, што падзеі апошніх дзён для яе не былі вялікай навіной:

(Сасім: ) “Ён у мяне такі — радзіме адданы, сваёй Беларусі. Таму для мяне тое, што здарылася, не было навіной. Але ўсе гэтыя дні мне вельмі страшна, бо мы жывём у лукашэнкаўскай Беларусі, дзе і людзі прападаюць, і зьбіваюць людзей, і ўсё што заўгодна можа здарыцца. А ўвогуле, я вельмі ім ганаруся, што ў мяне такі сын”.

Між тым, зуброўцы не зьбіраюцца спыняць сваіх акцыяў. Сёньня ўдзень іхныя ўлёткі былі налепленыя нават на ўваходныя дзьверы баранавіцкага гарвыканкаму. Незабаве пасьля гэтага Мікіта Сасім разам з двума зуброўцамі быў затрыманы міліцыянтамі ды дастаўлены ў пастарунак.



Ужо стала вядома, што ўвечары Мікіту Сасіма з двума зуброўцамі адпусьцілі на волю, але прызначылі суды па адміністрацыйных правапарушэньнях за распаўсюд улётак на 12, 15 і 16 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG