Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКІ ЛІДЭР ПЕРШЫ ПАВІНШАВАЎ КІРАЎНІКА НЯМЕЧЧЫНЫ З 60-ГОДЗЬДЗЕМ


Ул. інф.

Гісторыя ў традыцыях савецкага часу. Высьветлілася, што ў Беларусі маецца нямала прыхільнікаў нямецкага Бундэсканцлера. Менавіта яны, прачытаўшы раніцай паведамленьне пра віншаваньне, пачалі званіць у рэдакцыі й настойваць на тым, што дзень народзінаў спадара Шрэдэра ўсё ж 7 красавіка. Пасьля гэтага інфармацыя была зьнятая са стужак беларускіх інфармацыйных агенцыяў.

Паводле нямецкіх назіральнікаў, падобнае віншаваньне за месяц наперад увогуле не ў заходніх традыцыях. Як лічыць аглядальнік нямецкага радыё Райнгард Лаўтэрбах, хутчэй за ўсё паведамленьне паляжыць нейкі час у канцылярыі.

(Лаўтэрбах: ) “Паляжыць, а потым у адпаведны дзень яго канцлеру і пакажуць. Пасьля таго, як аднойчы адзін зь нямецкіх тэлевізійных каналаў паказаў навагоднюю прамову Шрэдэра, зробленую год таму, у Нямеччыне нічому не зьдзіўляюцца. Я бы не назваў падобнага віншаваньня выключна менскай справай. Іншы момант, што Лукашэнка хацеў бы адкрыць заходні вэктар у сваёй палітыцы. Аляксандар Рыгоравіч зразумеў, што Пуцін яго ня любіць і што ў Расеі ён ня можа адыгрываць ніякай ролі, акрамя губэрнатара. Калі ён хоча заставацца прэзыдэнтам Беларусі разам з адпаведнымі рэсурсамі, то ён мусіць змагацца за незалежнасьць краіны. Хочаш ня хочаш. Аднак, нават калі яму і на руку такая незалежнасьць, на Захадзе яго лічаць ненадзейнай фігурай і чакаюць банкруцтва ягонага рэжыму”.

У любым выпадку сардэчнае віншаваньне ад свайго беларускі калегі нямецкі Бундэсканцлер атрымае своечасова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG