Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ МЕНШЧЫНЫ ПАДТРЫМАЛІ АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНЫ СТРАЙК


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць

У Барысаве ўдзел у акцыі бралі каля трох тысяч гандляроў. Як паведаміў нашаму радыё лідэр мясцовых бізнэсоўцаў Віктар Гарбачоў, спынілі працу ўсе рынкі гораду. Гэткая масавасьць, паводле ягоных словаў, выклікала нэрвовую рэакцыю мясцовых уладаў:

(Гарбачоў: ) “Мэр гораду тэрмінова зьбірае дырэктароў рынкаў на сумоўе, каб даведацца, у чым справа. 98% прадпрымальнікаў у Барысаве не гандлюе. Усё вымерла. Усё пуста. Нават крытыя павільёны ў нас ёсьць, дый тыя не працуюць”.

У Салігорску, паводле зьвестак лідэра тутэйшых прадпрымальнікаў Аляксандра Цэцуры, падтрымалі страйк звыш тысячы гандляроў. Адметна тое, што працу спынілі ня толькі прадстаўнікі рынкаў, але й камэрцыйных шапікаў. У Жодзіне супраць урадавых новаўвядзеньняў пратэставала каля 400 бізнэсоўцаў. Вось што зазначыў на гэты конт іхны лідэр Сяргей Зайцаў:

(Зайцаў: ) “У нас на рынку прысутнічала міліцыя. У мяне была гутарка з начальнікам міліцыі. Ён папярэдзіў мяне, каб не было неправамоцных дзеяньняў. Дырэкцыя абураная”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG