Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГОМЕЛЬСКАЕ ЖАНОЧАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ СУПРАЦЬ РАЙВЫКАНКАМУ


Казімер Яноўскі, Гомель

Жаночае аб’яднаньне “Ініцыятыва” ў пазове ў гаспадарчы суд дамагаецца адмены рашэньня райвыканкаму. Апошні дазволіў, а потым нечакана адмовіўся ўзгадніць новую юрыдычны адрас жаночага аб’яднаньня ў прыватным доме ў вёсцы Яроміна.

Прадстаўнікі выканкаму юрыст Кацярына Лоская і кіраўнік справамі Леанід Налетка пераконвалі сёньня суд,што намесьнік старшыні Іван Храпуноў не правамоцны быў узгадняць юрыдычны адрас жаночай “Ініцыятывы”. Гэта справа выканкаму як калегіяльнага воргану.

Высьветлілася, што і выканкам адмовіў. Не было ніякага апытаньня вяскоўцаў пра згоду на разьмяшчэньне юрыдычнага адрасу ў Яроміна. Пажарныя таксама не дасьледавалі згаданы прыватны дом сябра жаночай “Ініцыятывы”, дзе аб’яднаньне мела разьмясьціць адрас. Гаворыць старшыня аб’яднаньня Галіна Скараход.

(Скараход: ) “Яны выдумляюць усялякія прычыны, каб толькі адмовіць у прадастаўленьні юрыдычнага адрасу, каб грамадзкія арганізацыі былі ў поўнай залежнасьці ад ворганаў улады”.

Улічыўшы хадайніцтва жаночай арганізацыі “Ініцыятывы” запатрабаваць ад выканкаму спэцыяльныя дакумэнты, на падставе якіх вырашана не ўзгадняць юрыдычнага адрасу, судзьдзя Валянціна Пугачова прыпыніла разгляд справы да канца лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG