Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГОМЕЛЬСКІЯ ФЭРМЭРЫ НЕ ЗЬБІРАЮЦЦА ВЫЦЯГВАЦЬ ЗБАНКРУТАВАНЫЯ КАЛГАСЫ


Казімер Яноўскі, Гомель

(Калесьнікаў: ) “Ну калі б з калектывам фэрмэраў – 2-3 чалавекі альбо 4, то можна было б узяць калгас. Але калі пачынаеш зьвяртацца, каб набыць нават кінутую пабудову, улады патрабуюць неймаверныя сумы. У нас няма такіх грошай. Мы – беларускія фэрмэры, а беларускія фэрмэры – гэта людзі бяз грошай”.

(Расолаў: ) “Без даўгоў можна браць, а з даўгамі навошта калгасы патрэбны”.

(Механікаў: ) “Цяпер – не! Няма заканадаўчай базы. Па-другое, няма яшчэ такой упэўненасьці. У калгасах цяпер мора праблемаў”.

(Фэрмэр: ) “Ад Сожа да Лоеву зрабілі адзін саўгас. У яго адны трусы і 3 трактары. І зямлі каля 50 тысячаў гектараў, якая зарастае кустоўем. Што зь ёю рабіць? На іх трэба мільярды капітальных укладаньняў, каб зрабіць штосьці людзкае”.

(Немцаў: ) “Яны ж прапануюць браць і ўсе даўгі, якія засталіся ў калгасаў. А хто рабіў даўгі? Дзяржава! Навошта мне браць дзяржаўныя даўгі?”

(Карабанаў: ) “Я, канечне, узяў бы, з радасьцю ўзяў бы. Пры ўмове, што дзяржава дапамагае на першым этапе… Потым ня трэба, потым я сам”.

(Парфянкоў: ) “Усё ўпіраецца ў грошы. Былі б грошы, можна было б працаваць. А мяняць адзін калгас на другі ня мае сэнсу”.

(Татарынаў: ) “ Я – не, бо я хачу працаваць сам на сябе”.

(Пашук: ) “Гэта чарговае глупства. Трэба вырашаць праблемы людзей, што жывуць у вёсцы, а не праблемы калгасаў і саўгасаў”.

Гэта былі меркаваньні фэрмэраў Гомельскага, Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага і Рэчыцкага і раёнаў.

У рэгіёне ёсьць тры прыклады далучэньня збанкрутаваных калгасаў да фэрмэраў. На Тураўшчыне фэрмэр Міхаіл Шруб добраахвотна, хаця і не бязь цяжкасьцяў, узяў збанкрутаваны калгас у сваёй роднай вёсцы Хільчыцы. Справы ў яго ідуць выдатна, але ён ня раіць паўтараць свой прыклад безь дзяржаўнай падтрымкі:

(Шруб: ) “Я нават і ня раіў бы калегам браць калгас з усімі даўгамі, як гэта зрабілі мы. Патрэбна расчыстка калгасных даўгоў, спрошчанае набыцьцё юрыдычнага статусу, а яшчэ пісьменная падтрымка дзяржавы такіх гаспадарак. Цяпер сродкі дзеляцца “наверсе”, да фэрмэра яны наагул не даходзяць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG