Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УДАР ПА ДЗІЦЯЧАЙ ПАРНАГРАФІІ Ў ІНТЭРНЭЦЕ


Кастусь Бандарук, Прага

Учора агенты Фэдэральнага Бюро Расьсьледаваньняў арыштавалі ў штаце Нью-Джэрзі 15 чалавек, у тым ліку лекара-пэдыятра, сьвятара і музыканта. Яны абвінавачваюцца ў тым, што ў сваіх хатніх кампутарах карысталіся сайтамі зь дзіцячай парнаграфіяй. За доступ да 50 сайтаў амэрыканцы плацілі крэдытнымі карткамі, або карысталіся імі шляхам месячнай падпіскі. У кастрычніку летась Фэдэральнае Бюро Расьсьледаваньняў арыштавала ў Чыкага пэдыятра Марка Вацмана. Агенты знайшлі ў ягоным хатнім кампутары тысячы карцінак зь дзіцячай парнаграфіяй, аднак да ўчорашняга дня пракуратура не зьвязвала яго са сьледзтвам у справе грашовых пераводаў паміж беларускай кампаніяй “Рэгпэй” і амэрыканскай кампаніяй крэдытных картак Connection USA.

Аказалася, што кампанія “Рэгпэй” зь сядзібай у Менску, якая абслугоўвала карыстальнікаў крэдытных картак, была адначасова ўласьнікам 4 парнаграфічных сайтаў. Кампанія рэклямавала іх у сеціве як “падпольны сьвет пэдафілаў”. Сайты называліся, напрыклад, “Ло Літлз”, “Дарк Філінгз” і “Бойс мувіс”. Сьледзтва выявіла, што беларуская кампанія атрымала агулам 3 мільёны даляраў ад наведнікаў платных сайтаў зь дзіцячай парнаграфіяй. Амэрыканская фірма Connections USA аказвала дапамогу беларускай фірме ў абслугоўваньні рахункаў кліентаў-пэдафілаў і перасылала грошы ў Латвію. Аказалася, што паміж ўладальнікамі порна–сайтаў зь дзіцячай парнаграфіяй і кампаніяй Connections адбылося 270 тысячаў грашовых пераводаў, пры чым 100 тысячаў гэтых пераводаў зрабілі амэрыканцы. Супрацоўнік камапніі Юджын Валентайн прызнаў сваю віну ў адмываньні брудных грошай і ў тым, што ведаў, за якія паслугі плацяць кліенты ягонай фірмы.

Паводле словаў Генэральнага пракурора ЗША Джона Эшкрафта, “абвінавачаньні на адрас беларускай кампаніі “Рэгпэй” і яе амэрыканскага патрнэра стала моцным ударам у само сэрца камэрцыйнага гандлю дзіцячай парнаграфіяй”. Тры з чатырох загадчыкаў беларускай кампаніі “Рэгпэй”: Ягор Залатароў, Аляксандар Бойка і Аляксей Бучнеў былі арыштаваныя ўлетку мінулага году ў Гішпаніі і Францыі. Тацяна Сенька пакуль знаходзіцца ў Менску. Амэрыканскія ўлады выступілі з заяўкай аб экстрадыцыі ўсіх чацьвярых у ЗША. На жаль, паміж Злучанымі Штатамі і рэспублікамі былога СССР, у тым ліку Беларусьсю, няма дамоваў аб экстрадыцыі. Аднак, паводле прадстаўніка Дэпартамэнту ўнутранай бясьпекі ЗША Майкла Гарсіі, беларускія праваахоўчыя органы, тым ня менш, ахвотныя да цеснага супрацоўніцтва з амэрыканскімі сьледчымі ў гэтай справе. “Беларуская міліцыя ведае, што і іхныя дзеці могуць быць ужытыя для дзіцячай парнаграфіі”, – сказаў Гарсія.

Паводле прадстаўніка Дэпартамэнту ўнутранай бясьпекі ЗША Майкла Гарсіі, фэдэральныя службы скарысталі слабыя бакі гэтага злачыннага промыслу, паколькі за доступ да порнасайтаў плацілася крэдытнай карткай, а гэта пакідае сьлед. У выніку, упершыню ўдалося пранікнуць праз электронную заслону інтэрнэту, выявіць віноўнікаў гэтага злачынства і знайсьці доказы грашовых пераводаў.

“Гэта першае такое кампутарнае сьледзтва, якое выявіла дзіцячую парнаграфію ад пачатку да канца, ад стваральнікаў да карыстальнікаў. Мы распачалі з канца”, – заявіў юрыст Крыстафэр Крысты, які выступіў на прэс-канфэрэнцыі ў акружэньні агентаў ФБР. Ён паведаміў, што толькі ў ЗША карыстальнікаў сайтаў зь дзіцячай парнаграфіяй магло быць 10 тысячаў і што прадбачацца далейшыя арышты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG