Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАЦЯГВАЕЦЦА НАСТУП УЛАДАЎ НА НЯЎРАДАВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ


Казімір Яноўскі, Гомель

Рашэньне намесьніка старшыні суду Анатоля Дудзіча прыпыніць разгляд справы на паўтара месяца выклікала незадаволенасьць як прадстаўнікоў управы юстыцыі, так і пракурора Галіны Судар. Апошняя ўжо пасьля судовага паседжаньня заявіла, што абласная пракуратура накіруе пратэст супраць такога рашэньня.

На папярэднім паседжаньні суду старшыня "Жаночай Ініцыятывы" Галіна Скараход прадставіла ліст намесьніка старшыні Гомельскага райвыканкаму Івана Храпунова. Паводле яго, выканкам даў згоду на разьмяшчэньне юрыдычнага адрасу грамадзкага аб'яднаньня ў прыватным доме ў вёсцы Яроміна. Такім чынам адпадала галоўная прэтэнзія ўправы юстыцыі да "Жаночай Ініцыятывы". Аднак сёньня супрацоўніца ўправы юстыцыі Тамара Стрыжанева прынесла ў суд сьвежае рашэньне Гомельскага райвыканкаму. У ім выканкам паправіў намесьніка старшыні Храпунова і забараніў разьмяшчэньне юрыдычнай адрэсы жаночага аб'яднаньня ў вёсцы Яроміна. У рашэньні сказана таксама, што выканкам праводзіў грамадзкае апытаньне ў вёсцы Яроміна.

У суд прадстаўленае і прынятае ўчора рашэньне ўправы юстыцыі. Паводле яго, управа адмовіла "Жаночай Ініцыятыве" ўнесьці зьмены ў статут у сувязі з новым юрыдычным адрасам. Распавядае Галіна Скараход:

(Скараход: ) "Гэта было для мяне шокам. Склалася ўражаньне, што яны разам там папрацавалі ў выканкаме, стварылі самі гэтае рашэньне і сёньня прынесьлі яго сюды, у суд. Судзьдзя Дудзіч -- юрыст, ён ня хоча трапляць у сьмешнае становішча, у якое яго спрабуюць паставіць супрацоўнікі ўправы юстыцыі".

На непрыхаваную тэндэнцыйнасьць у дачыненьні да грамадзкіх арганізацыяў зьвяртае ўвагу і кіраўнік рэгіянальнага аддзяленьня БГК Алесь Яўсеенка, які браў удзел у паседжаньні суду:

(Яўсеенка: ) "Ну, гэта бачна адназначна, што такая справа даволі дутая. Адчуваецца такая тэндэнцыйнасьць, накат на грамадзкі сэктар. Такія аргумэнты выканкаму, што яны апыталі грамадзянаў і што грамадзяне супраць, яны што - рэфэрэндум правялі мясцовы? Дзе гэтыя дакумэнты, што яны апытвалі? Хай апытны ліст прынясуць у суд, пакажуць – колькі грамадзянаў, які працэнт супраць разьмяшчэньня. Я ўпэўнены, што там людзі і ня ведаюць, што нейкі юрыдычны адрас там разьмяшчаецца ў вёсцы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG