Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ ПРАХОДЗІЦЬ 16-Ы МІЖНАРОДНЫ ФЭСТЫВАЛЬ СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФІІ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Віцебскія гледачы маюць магчымасьць сёлета балетныя спэктаклі нямецкіх, францускіх, чэскіх, баўгарскіх, расейскіх, кітайскіх выканаўцаў, прычым некаторыя зь іх прыяжджаюць у Віцебск ужо ня першы раз.

Аднак сёлетні харэаграфічны фэстываль мае ў параўнаньні зь мінулымі цэлы шэраг адметнасьцяў. Так, упершыню фэстывальнае журы будзе ачольваць ня слынны балетмайстар ды мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру балету Валянцін Елізар’еў, а ягоны калега, загадчык балетнай трупай гэтага самага тэатру Юры Траян. Нацыянальны акадэмічны тэатар балету Беларусі ды беларускае Міністэрства культуры па-ранейшаму ёсьць заснавальнікамі фэстывалю, але сёлета сёлета да гэтых дзьвюх арганізацыяў далучыўся яшчэ і БРСМ.

Адным з галоўных адрозьненьняў гэтага фэстывалю ад папярэдніх можна лічыць і тое, што сёлета на ягонае правядзеньне грошы зь дзяржаўнага бюджэту былі выдаткаваныя своечасова. Таму ўдалося ўнікнуць пэўных арганізацыйных праблемаў, з прычыны якіх, да прыкладу, леташні фэстываль ледзьве не апынуўся пад пагрозаю зрыву.

Аднак фінансавыя праблемы, падобна, напаткалі сёлетні фэстываль зь іншага боку: у касах засталіся непрададзеныя білеты, чаго раней не здаралася амаль ніколі. Поўныя залі будуць хіба ў часе цырымоніяў адкрыцьця ды закрыцьця фэстывалю, а таксама на выступах вядомага расейскага “Балету Яўгена Панфілава” зь Пярмі. Дарэчы, віцябляне заўжды вельмі шкадуюць, што закрытымі для гледачоў ёсьць конкурсныя праграмы фэстывалю, бо білеты на гала-канцэрты пераможцаў заўсёды самыя дарагія. Сёлета яны каштуюць да 20 тысяч, а таму даступныя далёка ня кожнаму ахвотнаму. Так што адсутнасьць аншлягу таксама можна лічыць адной з адметнасьцяў сёлетняга фэстывалю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG