Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАЦЯГВАЕЦЦА ГАЛАДОЎКА Ў ВАЎКАВЫСКУ


Сяргей Астраўцоў, Ваўкавыск

Я знаходжуся ў офісе "Радыётаксі 22222", дзе разьмясьціліся галадоўшчыкі. Толькі што мне расказвалі пра сваю сытуацыю жанчыны-дыспэтчары, а іх сярод галадоўшчыкаў – пяцёра.

Людзей сёньня засмучае і нэрвуе тое, што з боку ўладу няма ніякакай рэакцыі на гэтую масавую галадоўку. Кіроўцы працавалі ў прадпрымальніка Аўтуховіча па дамоўленасьці, а самі яны афіцыйна належfлі да штату фірмы "Ніка-транс". Меркаваньне ейнага дырэктара Юр'я Лявонава:

(Лявонаў: ) "Калі ў самым пачатку канфлікту ўлада яшчэ нейкім чынам рэагавала на тое, што мы абвесьцілі тут галадоўку, то цяпер ужо ніякай рэакцыі не назіраецца? і маё меркаваньне такое, што нашае кіраўніцтва чагосьці чакае. Я ня ведаю чаго менавіта. Мабыць указаньня вышэйшых органаў уладаў. Мабыць чакаюць указаньняў, як ім правільна дзейнічаць у гэткай сытуацыі."

Праўда, паводле Лявонава, абласная падатковая служба сёньня згадзілася прыслаць брыгаду, каб спраўдзіць тэхнічны стан арыштаваных таксовак. Тут, у офісе, для гэтага падрыхтавалі ключы ад усіх машынаў.

Рэч у тым, што машыны арыштавалі гвалтам. У некаторых па ранейшаму залітая вада, якую трэба замяніць на антыфрыз. Трэба падсілкаваць акумулятары. Наагул, кіроўцам нават не дазволілі забраць пуцявыя дакумэнты, грошы і асабістыя рэчы. Усе гэтыя рэчы засталіся ў таксоўках, і знаходзяцца там ужо два тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG