Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ГРАМАДЗЯНСКІЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ” МОЖНА ЗЬЛІКВІДАВАЦЬ ЮРЫДЫЧНА, АЛЕ НЕ ФАКТЫЧНА


Казімер Яноўскі, Гомель

Аддзяленьні “Грамадзянскіх ініцыятываў” ёсьць ва ўсіх раёнах Гомельшчыны. І калі нават Вярхоўны суд не адменіць рашэньне абласнога суду пра зьліквідаваньне арганізацыі паводле пазову ўправы юстыцыі, звыш 400 сяброў “Ініцыятываў” зьбіраюцца заснаваць новую структуру з такімі ж мэтамі. Пра гэта ўжо заяўлена на паседжаньні праўленьня аб’яднаньня.

Распавядае старшыня “Грамадзянскіх ініцыятываў” Віктар Карніенка:

(Карнеенка: ) “Сам факт уціску аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” сьведчыць пра тое, што яно займалася эфэктыўнай дзейнасьцю. Таму галоўныя кірункі дзейнасьці “Ініцыятываў” павінны застацца. Гэта — разьвіцьцё грамадзкай супольнасьці ў рэгіёне, актывізацыя грамадзянаў на вырашэньне разнастайных сацыяльных праблемаў. Гэта — праца з журналістамі, мэдыямі, рознымі выдавецтвамі. Гэта праца зь лідэрамі грамадзкіх аб’яднаньняў, з усімі тымі, хто хоча мець посьпех у галіне грамадзкай дзейнасьці”.

Паводле словаў спадара Карніенкі, нягледзячы на тое, што ўлады мэтанакіравана пазбаўлялі “Ініцыятывы” кампутараў ды іншай аргтэхнікі, тэхнічныя магчымасьці падтрымкі новай арганізацыі ўсё ж засталіся.

Сябры “Ініцыятываў” вядуць пошукі назвы новай арганізацыі, дапрацоўваюць статут “Ініцыятываў”, які і будзе пакладзены ў аснову дзейнасьці новай структуры.

Ня выключана, што сябры “Ініцыятываў” паспрабуюць зарганізаваць адразу некалькі новых аб’яднаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG