Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЗУБРОЎКА” ДАМАГАЕЦЦА КАМПЭНСАЦЫІ МАРАЛЬНЫХ СТРАТАЎ


Любоў Лунёва, Менск

Тацяна Ялавая цяпер праходзіць курс лячэньня ў аддзяленьні хірургіі твару 9-га клінічнага шпіталю. Нагадаем, супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзяўчыну ў школе адразу пасьля таго, як яна здала апошні экзамэн. Нагодаю для затрыманьня стала пастанова Цэнтральнага суду Менску, паводле якой Тацяну завочна пакаралі арыштам на 10 сутак за пікет ля амэрыканскай амбасады на знак салідарнасьці з палітыкай ЗША ў Іраку. Пікет праходзіў 3 красавіка пад лёзунгам “Сьмерць тыранам!”

Тацяну адвезьлі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцу Акрэсьціна. У камэры дзяўчына захварэла. У яе зьявіўся фурункул, а потым і высокая тэмпэратура. Доўгі час лекарка спэцпрыёмніка не выклікала хуткую дапамогу, і толькі пасьля таго, як дзяўчыне стала зусім кепска, зьвярнулася па дапамогу ў шпіталь. Дзяўчыне зрабілі апэрацыю, і цяпер яна праходзіць курс лячэньня — замест таго, каб здаваць уступныя экзамэны ва ўнівэрсытэт.

Тацяна лічыць, што менавіта жорсткія дзеяньні міліцыянтаў паспрыялі таму, што ў яе ўзьніклі праблемы са здароўем. Адвакат Тацяны Ялавой Тацяна Станкевіч накіравала ў Цэнтральны суд Менску заяву з просьбай спагнаць зь міліцыі кампэнсацыю за маральныя страты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG