Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГІЛЁЎСКАЯ МІЛІЦЫЯ ЗРАБІЛА ПЕРАТРУС У ФІЛІІ СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ І СКАНФІСКАВАЛА ЧАСТКУ АРГТЭХНІКІ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Актывістам Свабоднага прафсаюзу прад’явілі санкцыю на ператрус за подпісам прокурора Кастрычніцкага раёну спадара Шчытнікава. Паводле заявы міліцыянтаў, яны затрымалі наркамана, і той паведаміў, што праз падробленыя аддрукаваныя на кампутары блянкі атрымліваў у аптэках псыхатропныя рэчывы. Міліцыянты кажуць, што наркаман назваў прафсаюзны кампутар, а каб пераканацца, так гэта ці не, вырашылі завесьці кампутар у аддзяленьне на экспэртызу.

Спробы даведацца, на якой падставе забіраюць тэхніку, заклікі да законнасьці, вынікаў не прынесьлі. Міліцыянты спасылаліся на загад начальніка.

(Першы міліцыянт: ) “Усе пытаньні будзеце ставіць да сьледчага”.

(Другі міліцыянт: ) “Так!”

(Першы міліцыянт: ) “Мы займаемся чарнавой працай. Мы сышчыкі”.

(Другі міліцыянт: ) “Я тэлефанаваў цяпер сьледчаму, можа, ня будзем забіраць тэхніку. Ён сказаў “Не, забірайце!”

Пасьля перамоваў міліцыянты паабяцалі хутка вярнуць прафсаюзам тэхніку, занесьлі яе ў машыну і зьехалі. Магілёўскай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу нейкі час ня будзе на чым працаваць. Вось як пракамэнтаваў дзеяньні міліцыі прадстаўнік магілеўскай рады Свабоднага прафсаюзу Сяргей Фамін:

(Фамін: ) “Я думаю, тут адбылося нейкае непаразуменьне. Міліцыянты прыйшлі, прад’явілі ордэр на ператрус, канфіскавалі сыстэмны блёк і прынтэр для правядзеньня экспэртызы. Я думаю, разьбяруцца, і непаразуменьне будзе вырашанае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG