Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСК ПРЫБЫЛА РАБОЧАЯ ГРУПА ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЭ ПА БЕЛАРУСІ


Валер Каліноўскі, Менск

Сёньня ў Менск прыбылі тры сябры рабочай групы ПА АБСЭ па Беларусі — акрамя кіраўніка місіі Уты Цапф, прыляцелі швэдзкі дэпутат Урбан Алін і прадстаўнік Вялікай Брытаніі Фрэд Понсанбі.

Гэта першы візыт групы пасьля прызнаньня сяброўства Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЭ. Спадарыня Цапф выказала спадзяваньне, што гэтае рашэньне будзе мець пазытыўны ўплыў на сытуацыю ў Белаурсі, і цяпер яна будзе цікавіцца ў дэпутатаў Нацыянальнага сходу, што ім удалося ў пляне дэмакратызацыі заканадаўства. Але гэта не азначае, што ПА АБСЭ будзе ігнараваць апазыцыю, кажа спадарыня Цапф:

(Цапф: ) “Так, я казала ім пасьля Венскага паседжаньня, што гэта не азначае, што мы болей ня бузем мець кантактаў ці ігнараваць апазыцыю. Ведаю, што былі падобныя перасьцярогі. Мы хочам працаваць разам з прадстаўнікамі апазыцыі, разам з Нацыянальным сходам, і мы хочам, каб і апазыцыя ды дэпутаты працавалі разам або, прынамсі, дыскутавалі разам”.

Спадарыня Цапф ведае пра апошнія суды ў справе закрыцьця Гарадзенскага аб’яднання “Ратуша” і гомельскіх “Грамадзянскіх ініцыятываў”, які пачаліся на гэтым тыдні. І гэта яе вельмі турбуе.

(Цапф: ) “Я лічу вельмі дрэнным знакам — што гэтыя няўрадаваыя арганізацыі, якія прадстаўляюць грамадзянскую супольнасьць, патрапілі пад такі ўціск. І я маю намер сказаць гэта ў маіх перамовах з прадстаўнікамі ўладаў, адміністрацыі прэзыдэнта, бо я лічу неадэкватным і недэмакратычным — закрываць іх”.

Ута Цапф будзе мець перамовы з кіраўнікамі МЗС, прэзыдэнцкай адміністрацыі, Нацыянальнага сходу, ЦВК. Асаблівую ўвагу яна надае зьмяненьням у Выбарчым кодэксе напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, прыняцьцю дэмакратычнага закону аб СМІ, спыненьню ўціску апазыцыі і яе доступу да дзяржаўных мэдыяў. У дэлегацыі ПА АБСЭ не заплянаваная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, але спадарыня Цапф заявіла, што па-ранейшаму хацела б асабіста зь ім пагаварыць, каб выказаць свае меркаваньні.

Спадрыня Цапф з калегамі павінна падрыхтаваць справаздачу пра сытуацыю ў Беларусі, якая будзе разгледжаная на ліпеньскай сэсіі ПА АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG