Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНТОНУ КІШКУРНУ ПРЫСУДЗІЛІ ШТРАФ


Любоў Лунёва, Менск

Але міліцыянты склалі на Антона Кішкурну адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі ды накіравалі справу ў суд. І вось сёньня суд павінен быў вынесьці рашэньне.

Судзьдзя Аксана Рэлява вынесла пастанову – штраф 10 мінімальных заробкаў, гэта 130 тысяч рублёў. У Антона рука дагэтуль у гіпсе, але гэта судзьдзю не засмуціла. М іліцыянты зацікаўленыя ў тым, каб суд прыняў хоць нейкае рашэньне, бо цяпер яны змогуць спасылацца на судовы пратакол, згодна зь якім А.Кішкурна не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі.

Такім чынам, заява Антона ў пракуратуру – каб прыцягнулі да адказнасьці міліцыянтаў, што яго зьбілі – можа быць не задаволеная. Усе чакалі, што суд спыніць адміністрацыйную справу супраць Антона Кішкурны – а калі судзьдзя зачытала прысуд, гэта выклікала хвалю абурэньня. Усе чакалі, што пакараюць намесьніка начальніка Савецкага аддзелу міліцыі Яўгена Гуранкова і ягоных падначаленых.

Антон Кішкурна пасьля агалошваньня прысуду быў нібыта ў шоку, ня верыў, што гэткае здарылася. Ягоны бацька Ўладзімер заявіў:

(Кішкурна: ) “Улада яшчэ раз паказала сваё аблічча, справакаваўшы гэты інцыдэнт. Не было ніякіх падставаў, каб біць і выцягваць з машыны Антона. Мала што зьбілі, дык яшчэ й пакаралі нясправядліва. Цяпер мы будзем пісаць скаргу на рашэньне суду, і я думаю, што на гэтым барацьба не закончыцца”.

Адвакат Антона Кішкурны паведаміў, што заўтра ён занясе скаргу ў гарадзкі суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG