Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ФРАНЦЫІ АДКРЫВАЕЦЦА ФЭСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАГА ТЭАТРУ


Ганна Сурмач, Прага

А гісторыя гэта пачалася з таго, што францускі рэжысэр Бруно Бусаголь падрыхтаваў спэктакль паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, і ў красавіку мінулага году ён быў паказаны ў Гомелі. Удзельніца спэктакля і адна з асноўных арганізатараў сёньняшняй падзеі, беларуска з Парыжу Вірджынія Шыманец успамінае:

(Шыманец: ) “Тады, калі мы былі ў Беларусі, нарадзілася ідэя аддаць назад дабро, якое людзі нам далі ў Беларусі, і Бруно быў вельмі–вельмі зацікаўлены, ён пасустракаўся з многімі людзьмі і пачаў будаваць структуру гэтага фэстывалю”.

У фэстывалі возьмуць удзел каля 80 прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі зь Беларусі, сярод іх будуць рэжысэр Мікалай Пінігін, артыстка Тацяна Мархель, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч. Сьвята прадоўжыцца да 20 мая. На розных сцэнах гораду будуць паказаныя спэктаклі і канцэрты беларускіх тэатральных і мастацкіх калектываў.


Больш падрабязна пра фэстываль вы зможаце пачуць у чарговым выпуску перадачы “Беларускае замежжа”, якая выйдзе у эфір ў наступны аўторак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG