Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТЫСЯЧЫ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ МЕНШЧЫНЫ ПАДТРЫМАЛІ НАРОДНЫ МАРШ “ЗА ЛЕПШАЕ ЖЫЦЬЦЁ”


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць

Гаворыць лідэр мясцовых прадпрымальнікаў рынку “Ждановічы” Аляксандар Лапотка:

(Лапотка: ) “Семдзесят адсоткаў прадпрымальнікаў Ждановічаў падтрымлівае марш пратэсту, і шмат хто выказаў жаданьне прыехаць і падтрымаць марш у Менску. Гэта адбываецца таму, што людзі разумеюць прычыны заняпаду свайго бізнэсу. Яны хочуць жыць па законах, а не прэзыдэнцкіх дэкрэтах. У адпаведнасьці з прэзыдэнцкай палітыкай на Ждановіцкім рынку зараз актыўна ідзе будаўніцтва крытых памяшканьняў. За месца там патрабуюць ад 25 да 50 тысяч даляраў. Прадпрымальнікі супраць, бо ў людзей такіх грошай няма”.

У Салігорску 12 сакавіка гандляры выказалі салідарнасць з арганізатарамі народнага маршу. Вось што паведаміў нашаму радыё лідэр салігорскіх прадпрымальнікаў Аляксандар Цацура:

(Цацура: ) “У нас два рынкі, і абодва не працуюць. І фактычна не працуе ніводзін у горадзе прадпрымальніцкі шапік. Сёньня як ніколі дружна людзі выказалі падтрымку маршу пратэсту. Сёньня ж улады ў мясцовым Палацы склікалі сход прадпрымальнікаў для растлумачэньня прэзыдэнцкіх дэкрэтаў №3 і 4. Зь Менску з адмысловым заданьнем дзеля гэтага прыехала прадстаўніца падатковых органаў. Але паводзіла яна сябе груба. Таму людзі падняліся і практычна ўсе дэманстратыўна пакінулі сход”.

У Барысаве 12 сакавіка адмовілася падтрымаць заклік арганізатараў маршу ня больш за 5% прадпрымальнікаў. Астатнія, як паведаміў адзін зь лідэраў мясцовых прадпрымальнікаў Мікалай Віторскі, дружна страйкавалі.

(Віторскі: ) “На стадыёне з васьмісот чалавек наогул ніхто ня выйшаў на працу. У Старым горадзе працавала ўсяго чалавек пяць. На Новабарысаўскім рынку гандлявала каля 10 чалавек — з чатырохсот прадпрымальнікаў, якія тут працуюць. Гэта азначае, што мы ў поўнай меры падтрымліваем рух “За лепшае жыцьцё”.

Салідарнасьць з удзельнікамі народнага маршу выказалі 12 сакавіка і бізнэсоўцы Маладэчна. Там страйкавалі каля 80% прадпрымальнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG