Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАДПІС НА БЮЛЕТЭНІ: “ПРАБАЧЦЕ, НАС ГОНЯЦЬ ГАЛАСАВАЦЬ ДАТЭРМІНОВА”


Юры Дракахруст, Прага

Паводле яго, ў рукі назіральнікаў у Воршы трапіў бюлетэнь, на якім невядомы выбаршчык напісаў: “Прабачце, нас гоняць галасаваць датэрмінова, як пад дулам пісталета”. Сп-р Статкевіч мяркуе, што галасы тых, хто прагаласаваў датэрмінова, сталі чыстай фораю для кандыдатаў ад улады – амаль усе ці цалкам усе бюлетэні папярэдняга галасаваньня чамусьці аказаліся на карысьць кандыдатаў ад улады. Назіральнікаў не дапускалі да назіраньня за падлікам галасоў. У Бараўлянах была ўзбуджаная адміністрацыйная справа супраць сацыял-дэмакрата, сябра Мінскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі за... спробу прысутнічаць пры падліку галасоў у мясцовай бальніцы – адзначаецца ў заяве старшыні БСДП.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у невялікіх раённых і сельскіх саветах 11 сябраў партыі перамаглі ўжо ў першым туры і сталі дэпутатамі. Дэпутатамі раённых саветаў сталі: Ірына Вештард (Смаргонь), Валянціна Кудлацкая (Верхнядзьвінск), Віктар Крываль (Узда) і Ўладзімер Мішура (Дзяржынск). 22 партыйцы выйшлі ў другі тур галасаваньня ў абласныя і гарадзкія саветы ў буйных гарадах – Берасьці, Баранавічах, Пінску, Віцебску, Оршы, Бабруйску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG